16.02 адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Усім вучням прапанаваны спіс мерапрыемстваў, у якіх усе могуць прыняць удзел.

17.02 вучням і настаўнікам школы давялося прыняць удзел у гульні "Прадоўжы беларускую прыказку - атрымай падарунак".

18.02 вучні ўстановы адукацыі прадэманстравалі выставу малюнкаў "Фразеалагізмы вачыма дзяцей".

19.02 ва ўстанове адукацыі прайшла гульня "Разгадай рэбус".

21.02 у рамках святкавання "Міжнароднага дня роднай мовы" прайшла Гродзенская абласная дыктоўка. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы і педагагічныя работнікі школы.

