ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Гнезновская средняя школа

logo

ru en be

О нашем музее

 

Профиль музея: комплексный краеведческий

Адрес музея231901 аг. Гнезно ул. Зелёная 2а, тел. 80151270845

Руководитель музея: Коляда Ольга Юрьевна                                     

                                  Заведующий музея, учитель истории

                                  Контактный телефон: (8029) 2654043 МТС

 

Музей арганізуе дзейнасць згодна з канцэпцыяй развіцця і гадавога плана работы ў адпаведнасці з наступнымі напрамкамі: фондавая, экспазіцыйна-выставачная, экскурсійная, пошукава-даследчая і культурна-адукацыйная праца.

Для азнаямлення з экспазіцыяй музея распрацаваны тэксты экскурсій па раздзелах экспазіцыі: «Гнезна – зямля нашых продкаў», «працоўныя будні Гнезна», «подзвігу народа жыць у стагоддзях», «воіны-інтэрнацыяналісты», «гісторыя Гнезнаўскай школы», «Этнаграфія Гнезна», "Памяць і боль беларускай зямлі".

Распрацавана персаніфікаваная экскурсія “Спадчына маёй вёскі", "Добры дзень, музей!", аглядная экскурсія на нямецкай мове “Жыццёвы і баявы шлях Зубкова Васіля Герасімовіча", пешаходная экскурсія “Гісторыка – культурная спадчына аграгарадка Гнезна".

На снежань 2025 года экспазіцыя музея налічвае 316 экспанатаў, з якіх 276 асноўнага фонду, 40 навукова-дапаможнага.

Музей мае каштоўныя прадметы: дакументы з жыцця землякоў у XIX-XX ст. (пасведчанне аб заканчэнні школы вясковых бабак пры Варшаўскай бальніцы, пасведчанне аб заканчэнні 2 класа гімназіі ім. Стэфана Баторыя ў Ваўкавыску, пашпарт грамадзянкі Польшчы за 1925 год, Прадпісанне пробашчу Гнезнаўскага касцёла аб зборы дапамогі пацярпелым у Першую сусветную вайну); асабістыя рэчы і ўзнагароды ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: Зубкова В.Г. (былога дырэктара Гнезнаўскага саўгаса), Зубковай З.У., Лыдкіна Ф.М., Смурагі І.П..

Экспазіцыя музея прадстаўлена наступнымі часткамі: “Гнезна-зямля нашых продкаў”, “Працоўныя будні Гнезна”, “Подзвігу народа жыць у вяках”, “Воіны-інтэрнацыяналісты”, "Гісторыя Гнезнаўскай школы", "Этнаграфія Гнезна".