План работы
вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў
дзяржаўнай установы адукацыі “Гнезнаўская сярэдняя школа”
на 2025/2026 навучальны год
Мэта: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка па пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў.
Задачы:
спрыяць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці і метадычнай культуры педагогаў у галіне выкарыстання нарматыўных дакументаў і інструктыўна-метадычных матэрыялаў па выкладанні вучэбных прадметаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
садзейнічаць павышэнню ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз засваенне навукова-метадычных прынцыпаў і вучэбна-практычных сродкаў па фарміраванні і развіцці актыўнай вучэбнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў, па авалоданні прадметнымі і метапрадметнымі кампетэнцыямі;
павысіць рэзультатыўнасць работы вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў праз выкарыстанне эфектыўных форм узаемадзеяння дарослых;
спрыяць павышэнню ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў пры выкладанні сучаснага ўрока на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
фарміраваць уменні і навыкі аналізу адукацыйнага працэсу і самааналізу сваёй адукацыйнай дзейнасці;
забяспечыць метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі.
Агульная метадычная тэма
“Павышэнне якасці адукацыі сродкамі эфектыўных педагагічных практык у кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў”
План пасяджэнняў
вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў
на 2025/2026 навучальны год
|
№ п/п |
Тэма мерапрыемства |
Форма правядзен-ня
|
Дата, час |
Адказ-ныя |
Месца правядзення |
|
0 |
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе. Планаванне работы ВМА на 2025/2026 навучальны год |
Інструктыўна-метадычная нарада |
Верасень |
Данько Н.І., члены ВМА |
ДУА “Гнезнаўская СШ”
|
|
1 |
Фарміраванне прыродазнаўчанавуковай адукаванасці навучэнцаў пачатковых класаў на вучэбных занятках.
|
Метадычны калаж |
Лістапад |
Данько Н.І, члены ВМА |
ДУА “Гнезнаўская СШ”
|
|
2 |
Міжпрадметныя сувязі на вучэбных занятках з мэтай фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў, фарміравання інфармацыйнай адукаванасці навучэнцаў |
Гасцявы абмен Семінар-практыкум |
Снежань |
Данько Н.І., члены ВМА |
ДУА “Гнезнаўская СШ”
|
|
3 |
Фарміраванне ў вучняў пачатковых класаў функцыянальнай адукаванасці сродкамі факультатыўных заняткаў |
Гасцявы абмен |
люты |
Данько Н.І., члены ВМА |
ДУА “Вярэйкаўс-кая СШ” |
|
4 |
Падводзім вынікі сумеснай работы: ярмарка эфектыўных педагагічных практык |
Метадычная панарама |
Май |
Данько Н.І., члены ВМА |
ДУА “Гнезнаўская СШ”
|
