18 чэрвеня выхаванцы займаліся выяўленчай мастацкай дзейнасцю на свежым паветры: малявалі крэйдай на асфальце на тэму «Расцвілі кветкі на палянцы».
Лета – лепшая пара…Выхаванцы ў летні перыяд большасць часу праводзяць на свежым паветры. Прымаюць паветраныя і сонечныя ванны, гуляюць у рухавыя гульні, ўзмацоўваюць сваё здароўе.
Шмат задавальнення прыносяць дзецям гульні з пяском.
На гэтым тыдні ў выхаванцаў адбылася сустрэча з казкай. Супрацоўніца сельскай бібліятэкі Садоўская І.В. падрыхтавала падарожжа па казках вялікага паэта А.С. Пушкіна. Дзеці сустрэліся з галоўнымі героямі пушкінскіх казак, успомнілі ўрыўкі дзеючых асоб казак. Дзяўчынкі паспрабавалі сябе ў ролі злой мачахі - паразмаўлялі з чароўным люстэркам. Гэта сустрэча з казкай надоўга застанецца ў памяці выхаванцаў.